«Мы звярнуліся ў амбасаду Каралеўства Нідэрландаў з заклапочанасцю і чаканнем дэталёвага і неадкладнага расследавання гэтага пытання і гарантавання бяспекі польскіх грамадзян», – заявіў намеснік міністра замежных спраў Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк, з нагоды выбухаў у польскіх крамах у Нідэрландах.
Польская крама ў Бевервейку паблізу Амстэрдама была пашкоджаная выбухам 9 снежня раніцай. Ад выбуху ніхто не пацярпеў. Гэта ўжо трэцяя польская крама ў Нідэрландах, у якой за апошнія два дні адбыўся выбух.
У аўторак выбухі адбыліся каля дзвюх польскіх крамаў у Алсмэры паблізу Амстэрдама і ў мястэчку Хэсвейк-Дзінтэр у правінцыі Паўночны Брабант.
Усе пашкоджаныя крамы называюцца Biedronka, але яны не звязаныя з вядомай сеткай супермаркетаў у Польшчы. Уладальнік двух з іх – у Алсмэры і ў Бэвэрвэйку – адзін і той жа чалавек, футбаліст з Ірака.
Паліцыя з аўторка расследуе выбух. Вінаватыя дагэтуль не знойдзеныя.
pap/эж