Чэшскі ўрад працягнуў надзвычайнае становішча, выкліканае пандэміяй каранавіруса, да 23 снежня. На больш працяглы тэрмін не пагадзілася Палата дэпутатаў чэшскага парламента.
Кабінет прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша хадайнічаў аб падаўжэнні надзвычайнага становішча на месяц, да 11 студзеня. На гэта не пагадзіліся дэпутаты, якія прагаласавалі за праект, прадстаўлены Камуністычнай партыяй. Уведзенае 5 кастрычніка надзвычайнае становішча завершыцца ў Чэхіі 23 снежня, калі ўрад зноў не выступіць за яго падаўжэнне.
Міністр аховы здароўя Чэхіі Ян Блатні заявіў, што ў панядзелак могуць быць прынятыя пастановы аб узмацненні абмежаванняў, уведзеных у сувязі з пандэміяй:
-Гаворка ідзе аб увядзенні чацвёртай эпедыпмічнай пагрозы. Калі гэта адбудзецца, мы паведамім аб зменах загадзя, каб усе маглі падрыхтавацца да іх.
Пераход ад трэцяй да чацвёртай ступені эпідэмічнай небяспекі ў Чэхіі азначаў бы паўторнае закрыццё, сярод іншага, устаноў грамадскага харчавання. Кіраўнік ведамства адзначыў, што адкрытымі застануцца ўсе крамы.
9 снежня ў Чэхіі было зарэгістравана 6402 новых выпадкаў каранавіруса – самы высокі паказнік за мінулыя тры тыдні.
iar/эж