Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі абакралі «Самалёт суднага дня»

10.12.2020 14:12
Рабаванне, якое паставіла пад сумнеў бяспеку сакрэтных ваенных аб'ектаў, адбылося падчас тэхабслугоўвання самалёта.
-80
Іл-80 Фота: Shutterstock

Паліцыя Расіі шукае злодзеяў, якія скралі апаратуру з так званага самалёта «Суднага дня» – звышсакрэтнага вайсковага самалёта Іл-80, прызначанага для выкарыстання падчас ядзернай вайны.

Рабаванне, якое паставіла пад сумнеў бяспеку сакрэтных ваенных аб'ектаў, адбылося падчас тэхабслугоўвання самалёта.

Самалёт быў перароблены з савецкага рэактыўнага авіялайнера напрыканцы канцы Халоднай вайны. Ён задуманы як паветраны камандны пункт для кіравання войскамі падчас крызісу.

Аб крадзяжы апаратуры паведамілі расійскія СМІ. Паводле іх звестак, у мінулую пятніцу ў самалёце былі выяўленыя прыкметы ўзлому праз грузавы люк. З самалёта вынеслі 39 радыёстанцыйных блокаў.

Паліцыя паведаміла, што самалёт знаходзіўся на аэрадроме ў Таганрогу, але не ўдакладніла ніякіх падрабязнасцяў аб выкрадзеным абсталяванні, за выключэннем яго прыблізнага кошту – каля 15 тысяч долараў.

эж