Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Куба адмяняе падвойную валютную сістэму

11.12.2020 10:24
Падвойная валютная сістэма – гэта ўнікальная асаблівасць Кубы, якая праіснавала 26 гадоў.
ІлюстрацыяФота:EPA/GASTON DE CARDENAS

Улады Кубы вырашылі адмовіцца ад падвойнай валютнай сістэмы. З 1 студзеня 2021 года Кубінскае песа (CUP) і Кубінскае канверсоўнае песа (CUC), якія ў цяперашні час выкарыстоўваюцца адначасова, будуць аб'яднаныя, заявіў у пятніцу, 11 снежня, прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель.

Абменны курс новай адзінай валюты будзе ўсталяваны на ўзроўні 24 песа за адзін долар ЗША. Цяпер курс CUP-25 песа за адзін долар, а курс CUC- адно песа да аднаго долара.

Падвойная валютная сістэма – гэта ўнікальная асаблівасць Кубы, якая праіснавала 26 гадоў. Кубінскімі песа карыстаюцца жыхары выспы, канверсоўнае песа ўжываюць у асноўным у турыстычнай галіне. Частка зарплаты ў канверсоўных песа, якія лічацца цвёрдай валютай і якія даюць шэраг пераваг, атрымліваюць таксама супрацоўнікі дзяржаўных устаноў і дзеячы кампартыі.

Уніфікацыя абедзвюх кубінскіх валют планавалася даўно, але эканамічная рэформа не прасоўвалася. Гэта было абумоўлена ў першую чаргу страхам перад некантралюемай гіперінфляцыяй.

dw/эж