Вугоршчына падасць скаргу на ануляванне пастановы, якая ўводзіць залежнасць паміж выплатаў з фондаў ЕЗ і вяршэнствам закона, заявіла міністр юстыцыі Вугоршчыны Юдыт Варга.
У інтэрв'ю радыё «Косут» Юдыт Варга заявіла, што абскардзіць дадзены механізм можна будзе толькі пасля працяглых працэдур прыняцця пастановы:
-Як толькі мы зможам казаць аб прынятым рэгламенце, тады стане магчыма, каб дзяржава-чалец падала скаргу на ануляванне пастановы ў Суд ЕЗ. Вядома, мы так і зробім.
Вугорскі міністр падкрэсліла, што падчас саміту ЕЗ прэмʼер-міністры Польшчы і Вугоршчыны паслядоўна адстойвалі еўрапейскія дамовы і здаровы сэнс. Паводле яе слоў, у ходзе перамоў толькі вугорскі і польскія бакі нагадвалі, што існуюць еўрапейскія дамовы, якія ў пытанні еўрапейскіх каштоўнасцяў, як і вяршэнства закона, патрабуюць адзінагалоснасці.
10 снежня прэмʼер-міністры Польшчы і Вугоршчыны Матэвуш Маравецкі і Віктар Орбан абвясцілі, што абедзве дзяржавы будуць абскарджваць у судзе ЕЗ пастанову, якая ўводзіць механізм «фінансавання вяршэнства закона».
Падчас саміту ў чацвер, 10 снежня ў Бруселі лідары 27 краін еўрапейскага Звязу канчаткова зацвердзілі шматгадовы бюджэт, Фонд рэканструкцыі і пастанову аб прававым механізме прывязкі выплатаў з фондаў ЕЗ да пытання вяршэнства закона ў абранай краіне.
iar/эж