Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША адправілі бамбавікі на Блізкі Усход дзеля стрымлівання Ірану

11.12.2020 14:29
Два бамбавіка B-52H вылецелі з авіябазы «Барксдейл» у Луізіане.
Bombowiec B-52
Bombowiec B-52Shutterstock/Mia2you

Злучаныя Штаты адправілі два бамбавікі B-52H на Блізкі Усход у рамках намаганняў па стрымліванні магчымых нападаў з боку Ірану, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Узброеных Сіл ЗША.

«Гэта не наступальная аперацыя. Гаворка ідзе аб стрымліванні Ірану», – паведаміла крыніца «Голасу Амерыкі», дадаўшы, што ваенныя адзначаюць «трывожныя прыкметы» таго, што плануюцца атакі ў Іраку. Мяркуецца, што за гэтым стаіць Іран, які мае разгалінаванаю сетку ўплыву ў Іраку.

Разам з тым працягваецца скарачэннем колькасці амерыканскага кантынгенту ў Іраку, а таксама набліжаецца гадавінай ліквідацыі камандзіра атрадаў «Кудс» «Корпусу вартавых Ісламскай Рэвалюцыі» Касема Сулеймані. Усё гэта прыкметы рызыку »вышэй сярэдняй«, растлумачыла крыніца.

Два бамбавікі B-52H вылецелі з авіябазы «Барксдейл» у Луізіане.

эж