Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расіі і пашырыў іх супраць Турэччыны

11.12.2020 16:39
Анкара распрацоўвае газавыя радовішчы у тэрытарыяльных водах Грэцыі і Кіпр.
C
Cаміту ЕЗФота: PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS / POOL

Лідары краінаў Еўрапейскага Звязу на саміце ў Бруселі дамовіліся аб падаўжэнні эканамічных санкцый супраць Расіі. Санкцыі, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў канцы студзеня, былі падоўжаныя на паўгода – да канца ліпеня.

Таксама ў чацвер, 10 снежня, Еўрапейская Рада прыняла пастанову ўвесці санкцыі ў дачыненні да грамадзянаў Турэччыны ў сувязі з яе тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі ды Грэцыі і Кіпра. Анкара распрацоўвае газавыя радовішчы у тэрытарыяльных водах Грэцыі і Кіпр. Рашэнне аб далейшых кроках супольнасці адкладзена да сакавіка.

Міністэрства замежных спраў Турэччыны палічыла ўвядзенне санкцый « незаконным і прадузятым».

iar/эж