Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ААЭ неўзабаве будуць здадзеныя ў эксплуатацыю плаваючыя асабнякі (ВІДЭА)

12.12.2020 07:12
Кожная з прыватных рэзідэнцый будзе мець плошчу 900 квадратных метраў і ўключаць першы і другі паверх з балконам.
У ААЭ неўзабаве будуць здадзеныя ў эксплуатацыю плаваючыя асабнякіфота: Seagate Shipyard

Gazeta Wyborcza піша пра чарговы грандыёзны праект, рэалізацыя якога запланаваная ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Нагадаем, менавіта ў гэтай краіне пабудаваны самы высокі будынак у свеце Бурдж-Халіва. Яго вышыня – 828 метраў. Акрамя таго, у Дубаі створаныя «Пальмавыя астравы» – архіпелаг штучных астравоў, будаўніцтва якіх пачалося ў 2001 годзе.

Цяпер з’явіўся новы праект – плаваючы Марскі курорт. Гэта будзе плаваючы вялікі палац, спалучаны з меншымі шасцю рэзідэнцыямі. У палацы будзе размешчаны гатэль, а вось рэзідэнцыі можна будзе набыць. Дарэчы, адна з плаваючых рэзідэнцый, якая атрымала назву «Нептун», ужо прададзеная на 5 млн еўра аднаму з мільярдэраў. Кожная з прыватных рэзідэнцый будзе мець плошчу 900 квадратных метраў і ўключаць першы і другі паверх з балконам. Для прыкладу, на першым паверсе будуць чатыры спальні і ванныя пакоі, салон і два пакоі для службы. Поўнасцю інвестыцыя будзе здадзеная ў эксплуатацыю неўзабаве – у канцы бягучага года, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс