Парламент Германіі прыняў праект бюджэту на наступны год. Для барацьбы з наступствамі крызісу, выкліканага эпідэміяй каранавірусу, федэральны ўрад узяў у доўг амаль 180 мільярдаў еўра.
Гэта другая па велічыні пазыка ў гісторыі пасляваеннай Германіі. Пасля некалькіх дзён абмеркавання Бундэстаг зацвердзіў бюджэт, які складаецца амаль на траціны з пазыкі. Міністр фінансаў Олаф Шольц заявіў, што гэта дазволіць выдзеліць мільярды еўра на падтрымку прадпрымальнікам, якія пацярпелі ад эпідэміі каранавірусу.
- 180 мільярдаў еўра - гэта вялікія грошы, але таксама знак даверу, адказнасці і гатоўнасці дапамагчы.
Новы бюджэт прадугледжвае яшчэ шэраг падатковых ільгот для грамадзян і датацыі на ўтрыманне сям'і.
ПР/юл