З панядзелка амаль усе жыхары Польшчы ўедуць у Літву без каранціну. Абмежаванні будуць распаўсюджвацца толькі на жыхароў і падарожнікаў з канкрэтных рэгіёнаў краіны.
Нагадваем, да гэтай пары асобы, якія прыязджалі ў Літву з Польшчы былі прымушаныя прайсці 10-дзённую ізаляцыю. З панядзелка гэтае патрабаванне будзе распаўсюджвацца толькі на жыхароў чатырох ваяводстваў - Малапольскага, Любускага, Апольскага і Падкарпацкага. Каранцін таксама распаўсюджваецца на тых, хто праязджае праз згаданыя рэгіёны краіны.
Каб пазбегнуць самаізаляцыі дастаткова мець пры сабе адмоўны вынік тэсту на каранавірус, які быў зроблены не пазней, чым за 48 гадзін да прыбыцця ў Літву. Тэст можна зрабіць таксама на месцы, але тады да атрымання выніку трэба чакаць у ізаляцыі.
Літва займае другое пасля Вялікабрытаніі месца сярод краін Еўрапейскага Саюза па сутачнай колькасці новых заражэнняў каранавірусам.
аз