Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Парыжы аднaвiлі дошку, прысвечаную акцыям салідарнасці з палякамі

13.12.2020 18:02
Рамонт дошкі прайшоў па ініцыятыве парыжскага клуба выдання Gazeta Polska пры падтрымцы фонду «Культура і гісторыя».
  ai ,     .
У Парыжы аднaвiлі дошку, прысвечаную акцыям салідарнасці з палякамі.Phota: Twitter/Ambassade de Pologne @PLenFrance

У Парыжы ў памяць пратэстаў, якія прайшлі ў французскай сталіцы пасля ўвядзення ваеннага становішча  ў Польшчы, была адкрыта адноўленая памятная дошка. Дошка „Салідарнасці” знаходзіцца на плошчы Інвалідаў.

Ініцыятар аднаўлення дошкі Анджэй Вода нагадаў, што пасля ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы натоўпы людзей збіраліся перад польскім консульствам у Парыжы на акцыі салідарнасці з палякамі і малітвы.

Дэманстранты ўсталявалі там крыж, а потым і дошку.

Рамонт дошкі быў праведзены па ініцыятыве парыжскага клуба выдання Gazeta Polska пры падтрымцы пасольства Польшчы і фонду „Культура і гісторыя”.

Дошку адкрылі пасол Польшчы ў Парыжы Томаш Млынарскі і члены парыжскага клуба выдання Gazeta Polska.

аз