Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Арменія і Азербайджан прыступілі да абмену палоннымі

15.12.2020 13:36
Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што 12 палонных былі перададзеныя Азербайджану, а 44 – Арменіі.
Войскі РФ у Нагорным Карабаху PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY HANDOUT HANDOUT

Абмен прадугледжаны пагадненнем аб спыненні агню паміж дзвюма суседнімі краінамі, якое прыпыніла вайну за Нагорны Карабах.

Азербайджанскія ўлады паведамілі, што бакі дамовіліся аб абмене палоннымі па прынцыпе «ўсіх на ўсіх», і што самалёт з некаторымі з іх прызямліўся ў Азербайджане ў панядзелак, 14 снежня.

Армянскія афіцыйныя асобы паведамілі, што расійскі самалёт з 44 армянскімі палоннымі ў той жа дзень прызямліўся ў ерэванскім аэрапорце «Эрэбуні».

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што 12 палонных былі перададзеныя Азербайджану, а 44 – Арменіі.

ap/эж