Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кітай зноў паведаміў пра выпадкі заражэння каранавірусам праз замарожаную ежу

16.12.2020 09:47
Заражэнне было выяўлена ў чатырох рабочых, якія працуюць на складзе ў порце.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Novikov Aleksey

Кітай паўторна паведаміў пра магчымасць заражэння каранавірусам пры кантакце з замарожанай ежай. Кітайскія СМІ паведамляюць пра чатыры выпадкі заражэння COVID-19 у партовым горадзе Далянь, куды прыбываюць судны з замежжа, у тым ліку кантэйнеры з замарожаным харчаваннем.

Заражэнне было выяўлена ў чатырох рабочых, якія працуюць на складзе, дзе захоўваецца імпартная замарожаная ежа. Global Times не паведамляе, ці каранавірус быў знойдзены таксама ў прадуктах. У ліпені, таксама ў горадзе Далянь, былі выяўлены першыя выпадкі заражэння каранавірусам, які быў выяўлены на ўпакоўках імпартных замарожаных морапрадуктаў. Па дадзеных кітайскіх уладаў, на той момант заразілася 118 чалавек.

Пытанне аб наяўнасці віруса на імпартнай ежы вельмі спрэчнае. Кітайскія ўлады забаранілі імпарт прадуктаў харчавання ад вытворцаў, чыя прадукцыя аказалася заражанай каранавірусам. Вірус як правіла знаходзіцца на вонкавай частцы ўпакоўкі або ўнутры кантэйнераў. Па гэтай прычыне ў Кітаі ўзрастае недавер да імпартных прадуктаў харчавання. Аднак Сусветная арганізацыя аховы здароўя пакуль не пацвердзіла, што заражэнне каранавірусам магчыма пры кантакце з замарожанымі прадуктамі.

нг