На 100 годзе жыцця памёр прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі, муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II. Да 100-гадовага юбілею ён не дажыў крыху больш за месяц.
Яго бацькам быў Андрэй, прынц Грэчаскі і Дацкі, сын караля Грэцыі Георга I. У 1922 годзе сям’я Філіпа была прымушаная бегчы з Грэцыі з-за рэвалюцыі. Канчаткова яны аселі ў Вялікабрытаніі.
Прынц Філіп прымаў удзел у Другой сусветнай вайне, будучы афіцэрам ВМФ Вялікабрытаніі. У студзені 1940 года ён упершыню прыняў удзел у баявых дзеяннях у Індыйскім акіяне. У 1942 годзе Філіп служыў на эсмінцы HMS Wallace і быў адным з самых маладых памочнікаў камандзіра карабля ў Каралеўскім ваенна-марскім флоце.
Прынц Філіп ажаніўся на прынцэсе Лізавеце ў 1947 годзе, за пяць гадоў да таго, як яна стала каралевай.
У Філіпа і Лізаветы чацвёра дзяцей, восем унукаў і 10 праўнукаў.
вс