Дапамога нованароджаным з'яўляецца асноўнай задачай новай праграмы Польскай медычнай місіі. Арганізацыя пачала навучанне лекараў і медсясцёр у Танзаніі, а ў планах аналагічныя мерапрыемствы ў Мʼянме (была Бірма).
Польская медычная місія пачала навучанне лекараў у Танзаніі і закупляе абсталяванне для мясцовых больніцаў. Кожны год у свеце памірае 2,5 мільёна дзяцей на працягу першага месяца жыцця. Як кажа Малгажата Аласіньска-Хорт з Польскай медычнай місіі, менавіта гэты час зʼяўляецца самым важным для будучага дзяцей:
-Ад першых чатырох тыдняў залежыць, асабліва тут у Афрыцы, ці гэта дзіцё выжыве і будзе нармальна развівацца далей, ці яно будзе інвалідам, ці наагул памрэ.
У Афрыцы, у Танзаніі польскія лекары не толькі працуюць у больніцах, але і ездзяць па вёсках, каб навучаць маладых матуль. Частка афрыканкі не ведаюць, як правільна харчавацца падчас цяжарнасці, як і чым сябе лячыць. Жанчыны нярэдка трапляюць у больніцу пасля доўгага падарожжа, што прыводзіць да таго, што многія малыя паміраюць падчас родаў, бо маці трапляюць у лякарні ўжо занадта позна.
Польская медычная місія працягвае збор грошай для дапамогі нованароджаным у рамках праграмы «Інкубатар надзеі».
IAR/эж