Беларуская Служба

Генсек ААН: Мы павінны змагацца за зялёную планету

22.04.2021 15:25
У двухдзённым саміце таксама прымаюць удзел лідары Расіі, Кітая, Канады, Вялікабрытаніі, а таксама кіраўнікі ЕЗ і Папа Рымскі Францішак. Польшчу прадстаўляе прэзідэнт Анджэй Дуда.
Sekretarz generalny ONZ Antonio Guterres
Sekretarz generalny ONZ Antonio GuterresEskinder Debebe/UN Photo/Xinhua News/East News

Генеральны сакратар ААН Антоніа Гутэрэш заклікае міжнародную супольнасць да эфектыўных дзеянняў у барацьбе са змяненнем клімату. Генсек Гутэрэш з'яўляецца адным з удзельнікаў «Міжнародны саміт па клімаце». Віртуальную сустрэчу 40 сусветных лідараў арганізаваў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн. У сваёй прамове Антоніа Гутэрэш казаў, што свет стаіць на мяжы кліматычнай катастрофы:

-Мінулае дзесяцігоддзе было самым цёплым за ўсю гісторыю. Узровень выкідаў парніковых газаў зʼяўляецца самым высокім за тры мільёны гадоў. Тэмпература ў свеце паднялася на 1,2 градуса і знаходзіцца на шляху да ўзроўню, які азначае катастрофу. Мы бачым павышэнне ўзроўню сусветнага акіяну, экстрэмальныя тэмпературы, разбуральныя цыклоны і магутныя пажары. Нам патрэбна зялёная планета, але мы на краі прорвы.

Генеральны сакратар ААН заявіў, што да сярэдзіны стагоддзя міжнародная супольнасць павінна цалкам адмовіцца ад выкідаў CO2. Антоніа Гутэрэш таксама звярнуўся да кіраўнікоў асобных дзяржаў з канкрэтнымі планамі па спыненні шкодных для планеты дзеянняў. На яго думку, неабходна абмежаваць фінансаванне выкапнёвага паліва і вугалю, забяспечыўшы пры гэтым справядлівы для ўсіх пераход да новага тыпу эканомікі.

У двухдзённым саміце таксама прымаюць удзел лідары Расіі, Кітая, Канады, Вялікабрытаніі, а таксама кіраўнікі ЕЗ і Папа Рымскі Францішак. Польшчу прадстаўляе прэзідэнт Анджэй Дуда, выступ якога запланавана на 23 красавіка.

Дыскусіі датычацца як барацьбы са змяненнем клімату, так і сітуацыі краін, найбольш пацярпелых ад наступстваў глабальнага пацяплення.

iar/эж

Кліматычны саміт: Апублікаваная ўсёабдымная справаздача аб клімаце

21.04.2021 11:14
Гэта больш за 120 артыкулаў, напісаных экспертамі, відэа і інфаграфіка.

Падчас пандэміі палякі сталі значна больш экалагічнымі

21.04.2021 14:22
 Усё больш спажыўцоў гатовыя плаціць больш за экалагічна чыстыя прадукты і паслугі, але розніца ў кошце не павінна быць занадта вялікай.