Беларуская Служба

Джо Байдэн перасцярог Пуціна ад далейшай эскалацыі

29.04.2021 09:18
«Я прама і суразмерна адрэагаваў на ўмяшанне Расіі ў нашы выбары і кібератакі на нашу адміністрацыю і прадпрыемствы»
Joe Biden
Joe Biden PAP/EPA/MELINA MARA / POOL

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на фоне глыбокага крызісу ў стасунках паміж Вашынгтонам і Масквой перасцярог прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад далейшай эскалацыі напружанасці. «У дачыненні да Расіі я вельмі ясна даў зразумець прэзідэнту Пуціну, што мы не імкнёмся да далейшай эскалацыі, але іх дзеянні пацягнуць за сабой наступствы», – заявіў Байдэн, выступаючы перад абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША ўвечары ў сераду, 28 красавіка.

Каментуючы санкцыі, уведзеныя нядаўна ЗША, кіраўнік Белага дома адзначыў: «Я прама і суразмерна адрэагаваў на ўмяшанне Расіі ў нашы выбары і кібератакі на нашу адміністрацыю і прадпрыемствы». Зрабіць больш жорсткім курс у дачыненні да Расіі амерыканскі прэзідэнт абяцаў яшчэ ў ходзе перадвыбарнай кампаніі.

У сярэдзіне красавіка ЗША выслалі з краіны 10 расійскіх дыпламатаў і ўвялі новы пакет санкцый, у тым ліку супраць расійскай суверэннай запазычанасці. У адказ Масква выслала 10 амерыканскіх дыпламатаў і ўвяла контрсанкцыі.

dw/эж

Politico: Байдэн прызначыць спецыяльнага прадстаўніка для прыпынення «Паўночнага патоку-2»

08.04.2021 16:22
Гэта вынік, між іншым, пазапартыйнага ціску з боку Кангрэса.

Байдэн заклікае ўвесці адну міжнародную стаўку падатку на прыбытак

12.04.2021 15:06
Адміністрацыя Дональда Трампа станоўча супраціўлялася ідэям Еўразвязу ўвесці падаткі для лічбавых гігантаў тыпу Google або Facebook, аднак новы прэзідэнт ужо стаў у адзін шэраг разам з краінамі ЕЗ.

Еўрасаюз і НАТА падтрымліваюць амерыканскія санкцыі супраць Расіі

15.04.2021 16:28
ЗША выдалілі 10 расійскіх дыпламатаў і ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да прыватных асоб і кампаній.