Беларуская Служба

Нямецкія музеі вернуць Нігерыі скарбы мастацтва - Бенінскія бронзы

30.04.2021 16:11
Улады Германіі вырашылі, што вяртанне твораў мастацтва законным уладальнікам пачнецца ў 2022 годзе.
      , XVI-XVIII .
Скульптура на сцяне палаца ў каралеўстве Бенін, XVI-XVIII стст.Аўтар: Невядомы - Jastrow (2006), Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=907981

Нямецкія музеі вернуць Нігерыі скарбы мастацтва - Бенінскія бронзы, якія лічацца разрабаванай маёмасцю. Пасля шматгадовых дыскусій на гэта пагадзіліся нямецкія музейныя работнікі і палітыкі. „Мы справімся з каланіяльнай мінуўшчынай Германіі”, - заявіла міністр культуры Моніка Груеттэрс.

„Той факт, што мы змаглі ўзгадніць з музеямі і іх спонсарамі дарожную карту рэстытуцыі артэфактаў, з'яўляецца паваротным момантам у працы над каланіяльнай гісторыяй. Мы інтэнсіўна працавалі над стварэннем асноўных умоў для гэтага”, - сказаў міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас.

Бенінскія бронзы - гэта некалькі тысяч металічных таблічак і скульптур, якія з XVI стагоддзя ўпрыгожвалі каралеўскі палац уладароў Каралеўства Бенін. У XІX стагоддзі і ў першых дзесяцігоддзях XX стагоддзя яны былі разрабаваныя і прывезеныя ў ЗША і Еўропу, у тым ліку ў Германію.

Улады Германіі вырашылі, што вяртанне твораў мастацтва законным уладальнікам пачнецца ў 2022 годзе. Адпаведны графік павінен быць распрацаваны да гэтага лета.

Бенінскія бронзы можна знайсці ў шматлікіх нямецкіх музеях. Урад Нігерыі запатрабаваў іх вяртання ў мінулым годзе.

аз