Беларуская Служба

Сястра Кім Чэн Ына перасцерагае Сеул ад ўмешвання ва ўнутраныя справы КНДР

02.05.2021 14:42
Адносіны між Паўночнай і Паўднёвай Карэямі абвастраюцца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Alex_Berlin from Pixabay/CC0

Сястра паўночнакарэйскага лідара пагражае ўладам Паўднёвай Карэі. На мінулым тыдні ў бок Паўночнай Карэі зноў узляцелі паветраныя шары з улёткамі, у якіх крытыкуецца рэжым КНДР. Акцыю арганізавалі ўцекачы з Паўночнай Карэі. П'ехан заявіў, што разважае над прыняццем «правільных мер у адказ».

У канцы сакавіка  ўлады Паўднёвай Карэі выдалі забарону на арганізацыю акцый з адпраўкай паветраных шароў на поўнач. Летась пасля адной з такіх акцый, калі на поўнач трапілі антыўрадавыя ўлёткі, улады ў Пхеньяне ўзарвалі карэйскі офіс сувязі ў Кэсонгу. Сеул увёў забарону на адпраўку ўлётак на поўнач, імкнучыся аднавіць адносіны з Пхеньянам. 

У цяперашні час абедзве сталіцы практычна не падтрымліваюць ніякіх каналаў прамой сувязі. Кім Ё Джон абвінаваціла ўлады ў Сеуле ў неадэкватных дзеяннях і прыгразіла прыняць адпаведныя меры ў адказ.​

IAR/аев