Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэўся з прэмʼер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце, з якой размаўляў, у прыватнасці, аб эканамічным супрацоўніцтве. Па словах кіраўніка польскага ўрада, цесныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі маюць вырашальнае значэнне для падтрымання дабрабыту ў Польшчы і Літве.
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі і Інгрыда Шыманіце таксама абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і Украіне:
-Мы падтрымліваем Украіну і беларусаў у іх змаганні за дэмакратыю і свабоду. Выступаем у абарону стандартаў міжнароднага права і стабільнасці ды інтэгральнага характару дзяржаваў гэтай часткі Еўропы і ўсяго свету.
Падчас візіту ў Літву прэмʼер-міністр Маравецкі прымае ўдзел у цырымоніі падпісання Акта аб пашырэнні Дома польскай культуры і новай студыі тэлеканалу TVP Wilno. Пазней ён разам з міністрам абароны Літоўскай Рэспублікі Арвідасам Анушаўскасам ускладзе вянкі на Польскіх могілках Роса.
IAR/аев