Беларуская Служба

Саюз аховы прыроды Германіі прыпыніў будаўніцтва аднаго з апошніх участкаў Nord Stream 2

05.05.2021 09:45
Паводле чыноўнікаў, падобныя скаргі канчаткова не спыняць інвестыцыі, але могуць яе зацягваць.
Nord Stream 2
Nord Stream 2By Bair175 - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25732789

Будаўніцтва аднаго з апошніх участкаў Nord Stream 2 было прыпынена пасля таго, як Саюз аховы прыроды Германіі падаў скаргу ў адміністрацыйны суд у Гамбургу. На думку экалагічных актывістаў, газаправод уяўляе сабой пагрозу, сярод іншага, для марскіх птушак.

Скарга экалагічнай арганізацыі з сядзібай у Штутгарце, тычыцца дазволу на будаўніцтва газаправода ў адмысловай эканамічнай зоне Германіі ў Балтыйскім моры, выдадзенага Федэральным ведамствам суднаходства і гідраграфіі.

Экалагічныя актывісты з Бадэна спачатку выказалі свой супраціў у самой установе. Аднак у пачатку красавіка ён быў адхілены. Ведамства аргументавала, што 16-кіламетровы ўчастак газаправода Nord Stream 2 будзе праходзіць па краі ахоўнай зоны міграцыйных птушак, а не праз яе сярэдзіну. Апрача таго, паводле чыноўнікаў, у зонах аховы прыроды ўжо адбываецца павышаны руху марскіх транспартных сродкаў.

Акрамя Саюза аховы прыроды Германіі, аналагічную скаргу ў красавіку падала арганізацыя Deutsche Umwelthilfe. Прадстаўнікі Федэральнага ўпраўлення суднаходства і гідраграфіі заявілі, што падобныя скаргі, хутчэй за ўсё, не змогуць пакласці канец будаўніцтву нямецка-расійскага газаправода, хаця, несумненна, яго адтэрмінуюць.

аз

Прэм'ер Польшчы заклікаў Берлін адмовіцца ад «Паўночнага патоку 2»

22.04.2021 15:38
22 красавіка ў Варшаве праходзяць перамовы прэмʼера Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэмʼера Славеніі Янэза Яншы.