Беларуская Служба

Еўрапейскія лідары ​​прынялі рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі

24.05.2021 22:07
Лідары ​​ЕС дамовіліся прадоўжыць існуючыя санкцыі супраць Беларусі і ўнесці ў чорны спіс чарговых чыноўнікаў рэжыму і кампаніі. 
БрусельPAP/EPA/YVES HERMAN / POOL

Еўрапейскія лідары ​​прынялі рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі. Пасля больш чым дзвюх гадзін абмеркавання на саміце ў Бруселі яны прынялі сумесную заяву. Ёсць зварот да авіяперавозчыкаў ЕС, каб яны абыходзілі паветраную прастору Беларусі. Таксама прагучаў заклік закрыць аэрапорты Еўрасаюзу для беларускіх авіякампаній.

Лідары ​​ЕС таксама дамовіліся прадоўжыць існуючыя санкцыі супраць Беларусі і ўнесці ў чорны спіс чарговых чыноўнікаў рэжыму і кампаніі. Палітыкі таксама заклікалі Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі тэрмінова расследаваць выкраданне самалёта. Таксама лідары асудзілі беларускія ўлады за інцыдэнт з самалётам і заклікалі неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча.

ав

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Рамана Пратасевіча

24.05.2021 14:58
«Пераслед блогера Рамана Пратасевіча ажыццяўляецца ўладамі Беларусі ў перыяд вострага крызіса з правамі чалавека ў краіне».

Міністэрства замежных спраў Польшчы раіць не ездзіць у Беларусь, калі няма такой патрэбы

24.05.2021 19:14
Як паведамляецца на сайце міністэрства, гэта звязана з палітычным крызісам у Беларусі.