Беларуская Служба

Сітуацыю ў Беларусі абмяркоўваюць міністры замежных спраў Польшчы і Латвіі

10.06.2021 15:13
Раніцай Збігнеў Раў сустрэўся ў Юрмале каля Рыгі з прэзідэнтам краіны Эгілсам Левіцам.
Польская дэлегацыя ў ЮрмалеPAP/Leszek Szymański

Затым прайшлі перамовы з кіраўніком латвійскага Міністэрства замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам і спікерам парламента Інарай Мурніецэ. Адна з галоўных тэм сустрэч – усходняя палітыка, у тым ліку сітуацыя ў Беларусі і Украіне.

Учора ў эфіры Польскім радыё Збігнеў Раў заявіў пра далейшыя намаганні па вызваленні арыштаваных актывістаў Саюза палякаў Беларусі:

-Польшча не пакіне землякоў, якія, як і любы беларускі дэмакрат, далучаюцца да дыскурсу грамадзянскай супольнасці.

У заяве Міністэрства замежных спраў падкрэслівалася, што візіт у Латвію мае на мэце ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў галіне ўсходняй палітыкі, бяспекі і эканамічных адносін.

Візіт міністра замежных спраў у Латвію супадае са 100-годдзем стварэння і 30-годдзем аднаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, якія прыпадаюць на гэты год.

ав

Міністр замежных спраў Польшчы: Спробы падзяліць польскае і беларускае грамадства неэфектыўныя

09.06.2021 13:26
Госць Польскага радыё адзначыў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо даўно робіць крокі ў гэтым кірунку без якіх-небудзь сур'ёзных эфектаў.