Чэшскія службы лічаць, што выбух на складзе боепрыпасаў быў выкліканы расійскімі спецслужбамі. У ноце чэхі заклікаюць Расію да перамоваў, піша партал niezalezna.pl.
Ноту амбасадару Аляксандру Змяеўскаму ўручыў намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Марцін Смолек. Ён запэўнівае Расію ў міжнароднай юрыдычнай адказнасці за ўдзел у выбуху на складзе боепрыпасаў у Врбяціцах і патрабуе поўнай кампенсацыі шкоды, «нанесенай гэтым міжнародным актам беззаконня».
Смолек таксама паведаміў паслу, што ўнясенне Чэхіі ў спіс «варожых» краін парушае міжнароднае права, асабліва Венскую канвенцыю аб дыпламатычных адносінах і Чэшска-расійскі дагавор аб дыпламатычных адносінах і супрацоўніцтве. Паводле чэшскай дыпламатыі, палажэнне павінна быць выдалена.
Крызіс у адносінах з Масквой быў выкліканы пасля паведамленняў чэшскіх спецслужбаў аб тым, што расійскія агенты ўдзельнічалі ў выбуху на складзе боепрыпасаў у 2014 годзе.
Міністэрства замежных спраў не паведамляе пра суму заяўленай кампенсацыі.
ав