Беларуская Служба

Партугалія завяршае шасцімесячнае старшынства ў Еўрасаюзе

30.06.2021 09:03
З заўтрашняга дня працай супольнасці будзе кіраваць Славенія.
Сцяг Партугалііsomorgado/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння Партугалія завяршае сваё шасцімесячнае старшынства ў Еўрапейскім Саюзе. З заўтрашняга дня працай супольнасці будзе кіраваць Славенія. Партугальцы давялі да кампрамісаў па некалькіх ключавых справах. Дыпламаты і чыноўнікі ЕС таксама хваляць іх за нейтралітэт.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка:

Адным з поспехаў партугальскага старшынства сталі эфектыўныя перамовы і прыняцце правілаў па кавідных сертыфікатах ЕС, якія ўступяць у сілу з 1 ліпеня. Акрамя таго, падчас партугальскага старшынства ўдалося ўзгадніць кліматычны пакет і правілы, якія дазваляюць выплачваць грошы з Фонду рэканструкцыі пасля пандэміі. І, на канец, пасля амаль трох гадоў перамоваў, было дасягнутае паразуменне па рэформе Супольнай сельскагаспадарчай палітыкі. Стыль, у якім партугальцы дасягалі кампрамісаў, быў высока ацэнены. Паводле дыпламатаў у пераважнай большасцi, яны былі сумленнымі і бесстароннімі пасярэднікамі, якія ставяць на першае месца агульныя інтарэсы ЕС.

IAR/аз