Паслы краін ЕС ухвалілі падаўжэнне эканамічных санкцый супраць Расіі яшчэ на паўгода, даведалася Польскае радыё. На мінулым тыдні на саміце ў Бруселі на гэта пагадзіліся лідары 27 краін. Уся працэдура будзе завершаная 12 ліпеня на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС.
Абмежаванні, якія заканчваюцца ў канцы ліпеня, будуць падоўжаныя да канца студзеня. Найбуйнейшыя расійскія банкі і нафтавыя кампаніі па-ранейшаму будуць мець абмежаваны доступ да рынкаў капіталу. Забаронены будзе продаж расійцам перадавых тэхналогіі, у тым ліку звязаных са здабычай нафты з арктычных радовішчаў, а таксама абсталяванне двайнога прызначэння, якое выкарыстоўваецца ў грамадзянскіх і ваенных мэтах. Надалей будзе дзейнічаць таксама эмбарга на пастаўкі зброі.
Прычына падаўжэння санкцый – ігнараванне Расіяй мінскіх пагадненняў аб спыненні агню і акупацыя ўсходняй часткі Украіны.
Падчас саміту на мінулым тыдні лідары ЕС падкрэслілі, што ўмовай любога змянення падыходу ЕС да Расіі з'яўляецца поўная рэалізацыя мінскіх пагадненняў.
аз