Беларуская Служба

Ухваленыя ЕС вакцыны ахоўваюць ад новых мутацый каранавіруса

01.07.2021 16:07
Пра гэта заявілі прадстаўнікі Еўрапейскага агенцтва па лекавых сродках.
Ba
Bакцынaspencerbdavis1/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках паведаміла, што чатыры вакцыны супраць COVID-19, ухваленыя Еўрапейскім Саюзам, ахоўваюць ад новых мутацый каранавіруса, у тым ліку ад мытацыі «Дэльта».

«Пра гэта сведчаць даступныя дадзеныя», – заявіў падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік групы, адказнай за ацэнку вакцын у агенцтве ЕС Марка Кавалеры.

«Дадзеныя паказваюць, што дзве дозы вакцын абараняюць ад варыянту «Дэльта», і што антыцелы, якія ўзнікаюць пасля вакцынацыі, нейтралізаваць гэты варыянт», – сказаў эксперт.

Чатыры вакцыны, пра якія ідзе гаворка, гэта Pfizer/Biontech, Moderna, Astra Zeneca, а таксама Johnson and Johnson.

аз