Беларуская Служба

Падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнта Літвы і прэм’ера Іспаніі паднялі знішчальнікі НАТА

08.07.2021 15:09
Падчас прэс-канферэнцыі высветлілася, што пілоты атрымалі сігнал да ўзлёту, каб перахапіць самалёты, якія парушылі паветраную прастору Літвы.
-         .
Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і прэм'ера Іспаніі Педра Санчэса.PAP/EPA/VALDA KALNINA

Баявая трывога перапыніла прэс-канферэнцыю прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы i прэм'ерa Іспаніі Педра Санчэса ў Зокняйскім ваенным аэрапорце ля Шяуляй у Літве. У цяперашні час іспанскія ВПС дыслакуюцца там у рамках місіі Baltic Air Policing.

Падчас прэс-канферэнцыі высветлілася, што пілоты атрымалі сігнал да ўзлёту, каб перахапіць самалёты, якія парушылі паветраную прастору Літвы - не мелі планаў палётаў і не адказвалі на заклікі.

«Наша прэс-канферэнцыя была перапыненая сапраўднай трывогай. Як бачыце, усё працуе нармальна. Я магу пацвердзіць, што знішчальнік узляцеў менш чым за 15 хвілін. Мы на ўласныя вочы ўбачылі, як працуе місія Baltic Air Policing», – сказаў прэзідэнт Гітанас Наўседа.

У сваю чаргу іспанскі прэмʼер-міністр заявіў, што такая сітуацыя апраўдвае прысутнасць іспанскіх ВПС у гэтым месцы.

Місію Baltic Air Policing НАТА выконвае з 2004 года. Ён заключаецца ў патруляванні паветранай прасторы трох краін Балтыі паветранымі сіламі асобных дзяржаў-членаў Паўночнаатлантычнага альянсу. У Літвы, Латвіі і Эстоніі няма сваіх знішчальнікаў.

аз