Беларуская Служба

Зацверджаны планы рэканструкцыі 12 краін ЕС

13.07.2021 17:22
Гэта азначае, што неўзабаве яны атрымаюць грошы з Фонду рэканструкцыі пасля пандэміі на фінансаванне рэформаў і інвестыцый.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Станоўчую ацэнку гэтых планаў, якую раней апублікавала Еўрапейская камісія, сёння пацвердзілі міністры фінансаў дзяржаў-членаў.

Еўракамісія зацвердзіла планы Аўстрыі, Бельгіі, Даніі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі, Германіі, Люксембурга, Латвіі, Партугаліі, Славакіі і Італіі.

У гэтым месяцы будуць зацверджаныя чарговыя. Да гэтага часу Еўрапейская камісія зацвердзіла 16 праграм. Усяго свае планы ў Брусель накіравалі 25 краін. Камісія ўсё яшчэ чакае Балгарыю і Нідэрланды. Польшча накіравала праграму ў пачатку мая, і ў цяперашні час ідуць перамовы паміж Бруселем і Варшавай.

Нацыянальныя планы будуць прафінансаваны спецыяльным фондам рэканструкцыі пасля пандэміі ЕС у памеры 750 млрд. еўра. Ён будзе забяспечаны грашыма, якія Камісія пачала пазычаць на фінансавых рынках. Дзяржавы-члены павінны заключыць кантракт на выдзеленыя сродкі ў бліжэйшыя тры гады і выдаткаваць да 2026 года.

ав