Беларуская Служба

Пасол Польшчы пачынае турнэ па месцах пражывання польскай абшчыны ў Сібіры

14.07.2021 08:15
У Іркуцку дыпламата прымуць, між іншым, прадстаўнікі польскай арганізацыі «Звяно».
   .
Чыгуначная станцыя ў Іркуцку.Autorstwa Autor nie został podany w rozpoznawalny automatycznie sposób. Założono, że to InvictaHOG~commonswiki (w oparciu o szablon praw autorskich). - Źródło nie zostało podane w rozpoznawalny automatycznie sposób. Założono, że to praca własna (w oparciu o szablon praw autorskich)., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid

Сёння ў Іркуцку пачнецца шэраг сустрэч пасла Польшчы з прадстаўнікамі польскай абшчыны ў Сібіры. На працягу тыдня Кшыштаф Краеўскі наведае палякаў, якія пражываюць у Іркуцкай вобласці і Рэспубліцы Бурація. Падчас візіту дыпламат таксама сустрэнецца з польскім духавенствам, якое працуе ў Сібіры, і ўскладзе кветкі на магіле палякаў, забітых савецкімі злачынцамі.

У Іркуцку дыпламата прымуць, між іншым, прадстаўнікі польскай арганізацыі «Звяно». Намеснік кіраўніка якой Лідзія Патапова нагадвае, што гісторыя гэтай часткі Сібіры вельмі цесна звязана з палякамі:

-Акрамя ссыльных у Іркуцку жылі таксама палякі, якія прыехалі тут добраахвотна – гандляры, прадпрымальнікі, якія адкрывалі тут крамы, рэстараны і майстэрні. Былі польскія лекары, мастакі, рамеснікі.

Лідзія Патапова падкрэслівае, што польскія даследчыкі былі першымі, хто адкрыў для свету фаўну і флору Байкалу.

Цягам тыднёвага візіту пасол Кшыштаф Краеўскі наведае польскае духавенства ў Ангарску і гарадку Усолье-Сібірскае, а таксама правядзе цэлы дзень у польскай вёсцы Вяршына. У нядзелю польскі дыпламат сустрэнецца з ардынарыем Сібірскай дыяцэзіі св. Юзэфа – Кірылам Клімовічам і возьме ўдзел ва ўрачыстай Імшы ў інтэнцыі палякаў, якія пражываюць у гэтай частцы свету.

мя/аз