Беларуская Служба

Сейм Літвы пагадзіўся на затрыманне нелегальных мігрантаў

14.07.2021 12:13
Згаданае рашэнне крытыкуюць праваабарончыя арганізацыі.
Сцяг ЛітвыPhoto:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мігранты, якія незаконна перасякаюць літоўскую мяжу, змогуць быць затрыманыя, але не больш чым на паўгода, пра гэта вырашыў літоўскі Сейм тэрмінова ўносячы змены ў закон аб прававым статусе замежнікаў. Рашэнне Сейма крытыкуюць праваабаронцы, якія лічаць, што «абмежаванне перамяшчэння без рашэння суда з'яўляецца вельмі сурʼёзным парушэннем».

Прэмʼер Літвы Інгрыда Шыманіце запэўнівае, што «мэта надзвычайных паправак не ў абмежаванні правоў чалавека, а ў забеспячэнні бяспекі ў выпадку павелічэння прытоку мігрантаў».

У адпаведнасці з папраўкай асоба, якая просіць у Літве прытулку, можа быць затрыманая, калі яна незаконна перасекла літоўскую мяжу, у часе, калі ў краіне было абʼяўленае ваеннае становішча, надзвычайнае становішча, або існавала экстрэмальная сітуацыя.

У сувязі з ростам наплыву нелегальных мігрантаў з Беларусі Літва 2 ліпеня абвясціла надзвычайнае становішча.
Нагадваем, праблема з нелегальнымі мігрантамі ўзмацнілася напрыканцы траўня. Урад у Вільні лічыць, што гэта форма гібрыднай вайны з боку Мінска ў адказ на чарговы пакет санкцый, уведзены супраць беларускага рэжыму ЕС.

аз