Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з гендырэктарам авіякампаніі Ryanair Майклам О'Ліры

15.07.2021 11:14
Ён перадаў Ціханоўскай справаздачу аб выніках расследавання захопу самалёта ў маі бягучага году.
      Ryanair
Святлана Ціханоўская сустрэлася з гендырэктарам авіякампаніі Ryanair Майклам О'Лірыфота: прэс-служба офісу Святланы Ціханоўскай

Падчас свайго візіту ў Дублін Святлана Ціханоўская ў цэнтральным офісе Ryanair сустрэлася з гендырэктарам авіякампаніі Майклам О'Ліры.

Менавіта інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Мінску самалёта Ryanair Афіны – Вільнюс прывёў да незваротных наступстваў. Майкл О’Ліры распавёў, што кампанія праводзіць уласнае расследаванне.

Ён перадаў Ціханоўскай справаздачу аб выніках расследавання захопу самалёта ў маі бягучага году.

вс