Учора паведамлялася, што была выяўлена першая інфекцыя сярод алімпійцаў.
Сёння таксама было абвешчана, што сярод людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Алімпіяды, было выяўлена 10 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, у тым ліку работнікаў сродкаў масавай інфармацыі. Учора такіх выпадкаў было 15.
Адзін з інфіцыраваных - член Міжнароднага алімпійскага камітэта з Паўднёвай Карэі. Вірус быў знойдзены ў яго падчас звычайнага тэсту ў аэрапорце Токіо. Рю Сын-мін быў прышчэплены, а гэта азначае, паводле інфармацыйнага агенцтва Reuters, што COVID-19 можа перадавацца нават прышчэпленымі людзьмі.
Колькасць заражаных павялічваецца па ўсім Токіа. За апошнія чатыры дні было выяўлена тысяча новых выпадкаў.
Алімпійскія гульні ў японскай сталіцы, перанесеныя з мінулага года з-за пандэміі, пачынаюцца на наступным тыдні. Яны пройдуць без гледачоў ды пры строгім санітарным рэжыме.
юл