Беларуская Служба

ЗША перадалі Грузіі 500 тысяч доз вакцыны Pfizer

25.07.2021 10:14
Гэтае рашэнне непасрэдна прыняў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн.
Photo:
Photo: EPA/MICHAEL REYNOLDS

Злучаныя Штаты падарылі Грузіі 500 тысяч доз вакцыны  супраць каранавіруса вытворчасці Pfizer. Як заявілі ў амбасадзе ЗША ў Грузіі, гэтае рашэнне непасрэдна прыняў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн. Партыя вакцын прыбыла ў Тбіліскі міжнародны аэрапорт 24 ліпеня. Самалёт сустракалі амбасадар ЗША ў Грузіі Кэлі Дэгнан, прэм'ер-міністр Іраклій Гарыбашвілі і іншыя афіцыйныя асобы.

"Хачу скарыстацца нагодай і падзякаваць амерыканскаму ўраду таксама і за тую за дапамогу, якую ЗША аказалі Грузіі раней у барацьбе супраць пандэміі... я таксама хачу адзначыць, што мы закупілі 1 мільён доз вакцыны Pfizer непасрэдна ў пастаўшчыка і гэтыя пастаўкі хутка пачнуцца. Такім чынам, я яшчэ раз хачу звярнуцца з просьбай да насельніцтва падлучыцца да кампаніі вакцынацыі... дзякуй Джо Байдэну, дзякуй Амерыцы", - заявіў прэм'ер-міністр Грузіі.

У сваю чаргу амбасадар ЗША ў Грузіі Кэлі Дэгнан адзначыла, што 500 тысяч доз вакцыны Pfizer з'яўляецца дадаткам да агульнай дапамогі ў памеры дзевяці мільёнаў доляраў, якую ўрад ЗША прадаставіў Грузіі для змякчэння наступстваў эпідэміі.

golosameriki/эж

Польшча прадасць іншым краінам вакцыны супраць COVID-19

14.07.2021 09:14
Міністр Дворчык падкрэсліў, што прадавацца будуць толькі прэпараты, з у якіх неўзабаве скончыцца тэрмін дзеяння.

Украіна, Грузія і Малдова пацвердзілі памкненне ўвайсці ў ЕЗ

20.07.2021 13:11
«У нашых краін ёсць шмат агульнага, але галоўнае – мы не хочам вяртацца ў мінулае».