Беларуская Служба

Трамп пра «Паўночны паток-2»: Берлін можа вывесіць белы сцяг

27.07.2021 13:36
На мітынгу ў Феніксе Дональд Трамп нагадаў канцлеру Ангеле Меркель, што ён папярэджваў яе пра пагрозу «Паўночнага патоку-2».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PatternPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Трамп падкрэсліў, што Ангела Меркель, падтрымліваючы рэалізацыю спрэчнага праекта, «зрабіла гэта для Германіі». Аднак, на яго думку, гэта вялікая памылка Германіі, і Берлін можа «вывесіць белы сцяг», таму што 60-70% яго энергетычных рэсурсаў будзе паступаць з Расіі.

Былы прэзідэнт таксама нагадаў пра праблему, якая неаднаразова вярталася падчас яго знаходжання на пасадзе. Гаворка ідзе пра сітуацыю, у якой ЗША нясуць выдаткі на абарону, між іншым, Германіі перад Масквой, тым часам Германія мае намер «заплаціць Расіі мільярды долараў за сыравіну».

Мільярдэр таксама адзначыў, што ў яго час быў уведзены шэраг абмежаванняў, якія сур'ёзна перашкаджалі будаўніцтву «Паўночнага патоку-2». Джо Байдэн абвінаваціў Трампа ў прарасійскім настроі і вырашыў даць праекту зялёнае святло. Гэта адбылося, нягледзячы на тое, што ўлады ЗША і Украіны, Польшчы, Венгрыі, Малдовы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі лічаць «Паўночны паток-2» пагрозай для энергетычнай бяспекі Еўропы.

Паводле апошніх паведамленняў, трубаправод, які злучыць Расію з Германіяй, гатовы на 99%. Будаўніцтва афіцыйна завершыцца ў жніўні гэтага года.

ав

Брусель правядзе перамовы з Украінай па пытанні Nord Stream II

22.07.2021 15:19
Еўрапейская камісія абвясціла, што абмяркуе з краінамі ЕС дамоўленасці, дасягнутыя ЗША і Германіяй аб завяршэнні будовы газаправода «Паўночны паток-2».