Дзве ракеты ўпалі на Зялёную зону ў Багдадзе, у якой знаходзіцца амбасада ЗША, паведамляе агенцтва AFP. Пацярпелых і матэрыяльнай шкоды няма.
Атака адбылася на досвітку, калі з Вашынгтона прыляцеў прэм'ер-міністр Ірака Мустафа аль-Кадэмі. У Белым доме ён размаўляў з прэзідэнтам Джо Байдэнам. Пасля сустрэчы прэзідэнт ЗША абвясціў аб заканчэнні баявых аперацый ЗША ў Іраку. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах пагрозы адраджэння Ісламскай дзяржавы і ўзмацнення ўплыву Ірана ў Іраку ЗША будуць працягваць супрацоўнічаць у галіне бяспекі ў рэгіёне. У той жа час ён запэўніў, што амерыканскія салдаты, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Іраку, не будуць удзельнічаць у баях.
У апошнія месяцы атакі на амерыканскія базы ў Іраку адбываліся амаль кожны дзень. Яны спыніліся перад візітам прэмʼер-міністра Кадэмі ў Вашынгтон. Частка ірацкіх сіл спадзявалася, што сустрэча прывядзе да поўнага вываду ўсіх амерыканскіх салдат з Ірака.
ав