Сем'і ахвяр тэрактаў 11 верасня 2001 года заклікаюць прэзідэнта Джо Байдэна не ўдзельнічаць у памятных урачыстасцях, калі ён не раскрые ўсе сакрэтныя дакументы, якія тычацца трагедыі. 11 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня тэрактаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. З дапамогай захопленых пасажырскіх самалётаў загінулі амаль 3 тысячы чалавек, больш за 6 тысяч атрымалі раненні.
1800 чалавек падпісаліся пад зваротам да прэзідэнта Байдэна. Семʼі ахвяр трагедыі патрабуюць ад Белага дома раскрыцця ўсіх сакрэтных дакументаў, звязаных з тэрактамі. Семʼі ахвяр даўно сцвярджаюць, што ўрад Саудаўскай Аравіі быў папярэджаны аб тэрактах і меў сувязі з Аль-Каідай, якая ўзяла на сябе адказнасць за іх здзяйсненне. Ахвяры таксама падалі ў суд на Саудаўскую Аравію, патрабуючы кампенсацыі шкоды. Аднак саудаўцы адхіляюць абвінавачванні.
Адміністрацыі былых прэзідэнтаў Джорджа Буша, Барака Абамы і Дональда Трампа адмовіліся раскрываць усе сакрэтныя дакументы, якія тычацца нападаў спасылаючыся на нацыянальную бяспеку. «Прайшло 20 гадоў, і няма падстаў, каб працягваць хавацца за асновы нацыянальнай бяспекі», – кажуць падпісанты ліста прэзідэнту Байдэну, нагадваючы, што падчас прэзідэнцкай кампаніі ён абяцаў заняцца гэтым пытаннем.
Пакуль рассакрэчаныя толькі некаторыя дакументы, якія тычацца тэрактаў 11 верасня 2001 года.
ав