Беларуская Служба

Працадаўцы ў Аўстраліі змогуць пытаць сваіх супрацоўнікаў пра вакцынацыю

10.08.2021 17:59
Улады паясняюць, што гэта з мэтай знізіць рызыку распаўсюджвання COVID-19 у працоўным месцы.
        .
Працадаўцы ў Аўстраліі змогуць пытаць сваіх супрацоўнікаў пра вакцынацыю.PAP/EPA/DAN HIMBRECHTS

Згодна з новымі рэкамендацыямі ўрада Аўстраліі, працадаўцы змогуць пытаць сваіх супрацоўнікаў, ці вакцынаваны яны супраць COVID-19, паведамілі ў аўторак тамтэйшыя СМІ.

Улады кажуць, што гаворка ідзе аб забеспячэнні бяспекі на працоўным месцы. Працадаўца зможа зняць з не прывітага супрацоўніка частку абавязкаў. Гэта з мэтай знізіць рызыку распаўсюджвання COVID-19 у працоўным месцы.

Прэм'ер Аўстраліі Скот Морысан адзначыў, што новыя рэкамендацыі не азначаюць абавязковага характару вакцынацыі. «Праграма імунізацыі ў Аўстраліі бясплатная, і яна не зʼяўляецца абавязковай», – запэўніў палітык.

У Аўстраліі супраць COVID-19 прывітыя каля 20 працэнтаў жыхароў старэйшых за 16 гадоў. Гэты адносна нізкі працэнт у асноўным звязаны з праблемамі ў пастаўках вакцыны.

PAP/аз