Беларуская Служба

Вялікая Брытанія завершыла эвакуацыю з Афганістану

30.08.2021 10:35
Падчас эвакуацыі брытанскіх войскаў ды іх паплечнікаў з Афганістана былі вывезеныя каля 15 тысяч чалавек.
Lotnisko w Kabulu
Lotnisko w KabuluPAP/EPA/MAXAR TECHNOLOGIES HANDOUT

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан 29 жніўня пацвердзіў, што скончылася эвакуацыя мірных жыхароў, якія супрацоўнічалі з брытанскім кантынгентам у Афганістане. У адным з апошніх самалётаў з Кабула вылецеў брытанскім амбасадарам у Афганістане Лоры Брыстоў.

Кіраўнік брытанскага ўрада абвясціў аб павелічэнні гуманітарнай дапамогі для Афганістана, але падкрэсліў, што будучыня гэтай краіны будзе залежаць ад таго, ці талібы будуць выконваць правы чалавека:

- Разам з нашымі саюзнікамі ў Амерыцы, Еўропе і ва ўсім свеце мы будзем гаварыць з талібамі не на аснове таго, што яны кажуць, а таго, што яны робяць. Калі новыя ўлады ў Кабуле хоча міжнароднага прызнання і размарожвання сродкаў, яны павінны будуць гарантаваць бяспеку тых, хто хоча пакінуць краіну, паважаць правы жанчын і перашкаджаць развіццю тэрарызму ў Афганістане.

Падчас эвакуацыі брытанскіх войскаў ды іх паплечнікаў з Афганістана былі вывезеныя каля 15 тысяч чалавек. Частка эвакуяваных – брытанскія падданыя, а частка можа разлічваць на атрыманне статусу ўцекача і дапамогу ўладаў Лондану.

Афіцыйна аперацыя па эвакуацыі замежнікаў ды іх мясцовых паплечнікаў а павінна завяршыцца 31 жніўня. Пры гэтым талібы заявілі, што гатовыя ўзяць пад кантроль аэрапорт у сталіцы краіны.

iar/эж




Кіраўнік афганскіх талібаў прыбыў у Кабул

22.08.2021 09:37
Мула Абдул Гані Барадар, які сядзеў восем год у турме, цяпер будзе вызначаць склад будучага ўрада.

У Афганістане працягваецца эвакуацыя, нягледзячы на ​​атакі

27.08.2021 09:56
Дзень пасля тэракту натоўп афганцаў зноў сабраўся перад брамай кабульскага аэрапорта.

Ці вернецца цемрашальства, якое назіралася ў Афганістане пад уладай талібаў?

27.08.2021 14:51
Тэматыцы Афганістану ў першы перыяд улады талібаў былі прысвечаны надоечы паказ і дыскусія ў Беларускім доме ў Варшаве.

Афганістан, які 20 гадоў будаваў дэмакратыю, рухнуў за дзесяць дзён

27.08.2021 19:12
Талібы чакалі перамогі і гадамі рыхтаваліся на гэта.