Беларуская Служба

АНН ладзіць канферэнцыю, прысвечаную гуманітарнай дапамозе для Афганістана

04.09.2021 14:12
Доступ да харчавання афганцам абцяжарвае галапуючая інфляцыя.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. Shutterstock/kursat-bayhan

Генеральны сакратар ААН Антоніа Гутэрэш паведаміў у суботу, што склікае на 13 верасня канферэнцыю, прысвечаную дапамозе Афганістану, каб перадухіліць катастрофу ў гэтай краіне. «Мы будзем заклікаць забяспечыць афганцам неабмежаваны доступ да гуманітарнай дапамогі», – дадаў ён. Гутэрэш напісаў у Твітэры, што неабходна сабраць больш сродкаў для фінансавання такой дапамогі. Ён паабяцаў, што ААН «застанецца ў Афганістане і прадставіць краіне дапамогу».

У многіх афганскіх сем'яў былі сурʼёзныя праблемы з атрыманнем харчавання яшчэ да таго, як талібы захапілі ўладу. Прычынай таму моцная засуха, якая прывяла да страты каля 40% ураджаю. Голад можа закрануць траціну з 38 мільёнаў жыхароў краіны, якая на дадатак была знішчана вайной. Сусветная харчовая праграма Арганізацыі Абʼяднаных Нацый (WFP) папярэдзіла на мінулым тыдні, што запасы харчавання ў Афганістане могуць скончыцца ўжо да канца верасня.

Доступ да харчавання афганцам абцяжарвае галапуючая інфляцыя, імкліва растуць цэны на асноўныя прадукты. Сітуацыя ўскладняе пандэміяй каранавіруса і міжнароднай ізаляцыяй краіны.

pap/эж


Афганістан, які 20 гадоў будаваў дэмакратыю, рухнуў за дзесяць дзён

27.08.2021 19:12
Талібы чакалі перамогі і гадамі рыхтаваліся на гэта.

ААН заклікала талібаў даць жадаючым магчымасць бяспечна пакінуць Афганістан

31.08.2021 14:05
У Афганістане застаюцца яшчэ сотні іншаземцаў, у тым ліку амерыканцаў і брытанцаў.