Беларуская Служба

CNN: ЦРУ магло быць датычным да аперацыі па затрыманні «вагнераўцаў»

08.09.2021 09:16
Паводле адной з крыніц CNN, амерыканскі бок ведаў аб аперацыі, але не быў да яе датычная. 
Затрыманыя вагнэраўцыКрыніца: БТРК

ЦРУ магло быць датычным да аперацыі па затрыманні «вагнэраўцаў». Аб гэтым гаворыцца ў новым матэрыяле CNN, паведамляе reform.by.

Нагадаем, у мінулым годзе пад Мінскам напярэдадні выбараў былі затрыманыя байцы ПВК Вагнера, якіх спрабавалі пераправіцца ў Венесуэлу. У выніку беларускі бок перадаў затрыманых Расіі. Пасля гэтага з'явіліся звесткі, што такім чынам была сарваная аперацыя Службы бяспекі Украіны па затрыманні «вагнэраўцаў», сярод якіх былі людзі, датычныя збіцця малаазійскага Boeing, а таксама самалёта ВПС Украіны.

У матэрыяле CNN са спасылкай на прадстаўнікоў украінскай выведкі гаворыцца, што аперацыя фінансавалася на амерыканскія сродкі, ЦРУ аказвала тэхнічную дапамогу і рэкамендацыі.

У сваю чаргу высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, апытаны CNN на ўмовах ананімнасці, сцвярджае, што словы ўкраінскіх крыніц аб дачыненні ЦРУ зʼяўляюцца хлуснёй. Паводле яго, амерыканскі бок ведаў аб аперацыі, але не быў да яе датычная. Чыноўнік лічыць, што ўцягванне амерыканскіх устаноў у гэту справу могуць быць спробай падзяліць або нават перакласці віну за правал украінскай аперацыі з высокім рызыкай.

эж


ЗША мяркуе, што Еўропа павінна ўвесці санкцыі супраць "групы Вагнэра"

28.11.2019 12:31
У сваю чаргу Масква аспрэчвае, быццам бы расійскія наёмнікі бяруць удзел у лівійскім канфлікце.

У Берліне журналісты заўважылі самалёт «асабістага кухара» Пуціна

18.06.2021 14:59
Прыгожын – спонсар і кіраўнік так званай «Прыватнай арміі Вагнера», адказны за злачынствы «вагнераўцаў» ва ўсім свеце.

«Вагнераўцы» ў Лівіі магчыма застаюцца да сёння

11.08.2021 19:23
Следчая група BBC правяла маштабнае расследаванне па прысутнасці «вагнераўцаў» побач сталіцы Лівіі Трыпалі.