Беларуская Служба

ЗША і Украіна аднолькава бачаць пагрозы з боку Расіі

19.11.2021 12:22
Напрыканцы кастрычніка амерыканскае выданне The Washington Post упершыню паведаміла, што Расія нарошчвае ваенныя сілы на мяжы з Украінай.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Rafal Olkis/Shutterstock

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў падчас сустрэчы з кіраўніком вайсковага ведамства ЗША Лойдам Осцінам у Вашынгтоне ў чацвер, 18 лістапада, заклікаў да глабальнага адзінства для перадухілення новай расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны. «Гэтая магчымая эскалацыя, безумоўна, будзе мець катастрафічныя наступствы для ўсёй Еўропы. Ці адбудзецца гэта, у значнай ступені залежыць ад адзінства і рашучасці цывілізаванага свету спыніць агрэсію», – падкрэсліў украінскі міністр.

Кіраўнік Пентагона ў сваю чаргу адзначыў, што Злучаныя Штаты ўважліва сочаць за незвычайнай расійскай вайсковай актыўнасцю ля межаў Украіны. «І мы ясна выказалі нашу заклапочанасць з нагоды дэстабілізучай дзейнасці Расіі і выказалі наша імкненне да большай празрыстасці», – сказаў міністр абароны ЗША.

Напрыканцы кастрычніка амерыканскае выданне The Washington Post упершыню паведаміла, што Расія нарошчвае ваенныя сілы на мяжы з Украінай.

dw/эж


Вялікабрытанія намерана накіраваць ва Украіну сваіх салдат

14.11.2021 15:51
Гэта звязана з ростам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі.

Швецыя плануе выслаць войскі ва Украіну

18.11.2021 16:12
Расійская амбасада пратэстуе ды нагадвае пар падзеі 300-гадавой даўніны.