Беларуская Служба

Украіна і Расія адначасова правялі ваенныя вучэнні

24.11.2021 17:11
Украіна актывізавала ваенныя вучэнні на фоне павелічэння прысутнасці расійскіх войскаў ля яе межаў.
Ukraińskie ministerstwo obrony narodowej poinformowało o ćwiczeniach wojskowych na południu kraju
Ukraińskie ministerstwo obrony narodowej poinformowało o ćwiczeniach wojskowych na południu kraju Reuters/Forum

Украіна правяла вучэнні сваіх ВПС, уключаючы адпрацоўку паветраных удараў, на палігонах на поўдні краіны, паведаміла Міністэрства абароны. Самалёты Су-24М і Су-25 пад прыкрыццём знішчальнікаў МіГ-29 і Су-27 зрабілі сімуляцыю авіяўдараў і паразілі паветраныя і наземныя мэты, як быццам яны знаходзіліся ў Чорным моры.

Украіна актывізавала ваенныя вучэнні на фоне павелічэння прысутнасці расійскіх войскаў ля яе межаў, якія, па заявах Кіева, могуць пракласці дарогу да рэзкай ваеннай эскалацыі.

Тым часам Расія правяла вайсковыя вучэнні ў Чорным моры з удзелам блізу дзесяці самалётаў і некалькіх караблёў, паведаміў у сераду «Інтэрфакс» са спасылкай на расейскі Чарнаморскі флот.

golosameriki.com/эж


Швецыя плануе выслаць войскі ва Украіну

18.11.2021 16:12
Расійская амбасада пратэстуе ды нагадвае пар падзеі 300-гадавой даўніны.

CNN: ЗША могуць накіраваць Украіне зброю і вайсковых дарадцаў

23.11.2021 09:01
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць адпраўкі ва Украіну дадатковага ўзбраення і вайсковых дарадцаў.