Беларуская Служба

Уздоўж мяжы з Беларуссю Украіна распачала спецаперацыю «Палессе»

24.11.2021 13:21
1084 кіламетры ўкраінскай мяжы з Беларуссю становяцца ўсё большай пагрозай для Украіны.
Украінскі памежнік на мяжы з Беларуссю Крыніца: ДПС Украіны

На мяжы з Беларуссю пачалася сумесная спецыяльная памежная аперацыя «Палессе», паведаміла дзяржаўная памежная служба Украіны. Аперацыю праводзяць, каб абараніць украінскую мяжу і не дапусціць міграцыйнага крызісу.

Украіна вымушана тэрмінова ўзмацняць ахову сваёй мяжы з поўначы ў сувязі з крызісам на беларуска-польскай мяжы. У спецаперацыі бяруць удзел памежнікі, Нацыянальная гвардыя, паліцыя, Узброеныя Сілы Украіны і іншыя рэзервы. На ўкраінска-беларускай мяжы да гэтага часу захоўваецца пагроза перакідкі патокаў мігрантаў з Беларусі ва Украіну, кажуць у Памежнай службе.

Менавіта таму галоўная задача такой спецаперацыі не дапусціць таго, каб мігранты нелегальна перасеклі мяжу і трапілі на тэрыторыю Украіны. Для гэтага Украіна ўзмацніла памежныя нарады на магчымых напрамках спробаў прарыву мігрантаў. Для патрулявання і аховы мяжы будуць прымяняць авіяцыю, беспілотнікі і іншыя тэхнічныя сродкі назірання.

Уздоўж украінска-беларускага ўчастка дзяржаўнай мяжы істотна ўзмацняюць памежны рэжым. На аўтадарогах у напрамку мяжы з Беларуссю выставяць кантрольныя пасты і будуць правяраць аўтобусныя і чыгуначныя станцыі.

Праваахоўнікі будуць патруляваць памежныя вёскі. Іх задача – ахова правапарадку і тлумачальная праца з мясцовым насельніцтвам пра рызыкі нелегальнай міграцыі.

1084 кіламетры ўкраінскай мяжы з Беларуссю становяцца ўсё большай пагрозай для Украіны. Пагроза выклікана фактычным аб'яднаннем беларускай арміі з узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі.

iar/unian/эж


Украінская выведка: Расія можа пачаць уварванне ў студзені-лютым, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі

22.11.2021 10:59
Расія можа пачаць актыўныя баявыя дзеянні супраць Украіны ў студзені ці пачатку лютага наступнага года

CNN: ЗША могуць накіраваць Украіне зброю і вайсковых дарадцаў

23.11.2021 09:01
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць адпраўкі ва Украіну дадатковага ўзбраення і вайсковых дарадцаў.

МЗС Польшчы: Рызыка эскалацыі вайны ва Украіне вельмі сур'ёзная

24.11.2021 13:24
Паводле звестак украінскай выведкі, Расія сабрала на мяжы з Украінай больш за 92 тысячы вайскоўцаў.

Украіна і Расія адначасова правялі ваенныя вучэнні

24.11.2021 17:11
Украіна актывізавала ваенныя вучэнні на фоне павелічэння прысутнасці расійскіх войскаў ля яе межаў.