Беларуская Служба

Канада адправіла ва Украіну сваіх спецназаўцаў

18.01.2022 15:33
Элітнае падраздзяленне мае спыніць любую магчымую агрэсію Расіі супраць Украіны, а ў выпадку такой агрэсіі забяспечыць эвакуацыю канадскіх дыпламатаў.
ІлюстрацыяКрыніца: Gerain0812/ Shutterstock

Канадскае элітнае падраздзяленне, якое прыбыла ва Украіну, з'яўляецца часткай міжнародных намаганняў пад эгідай НАТА, накіраваных на стрымліванні расійскай агрэсіі супраць Украіны

Канада накіравала ва Украіну атрад спецназу, паведамляе Global News з Антарыё. Паводле прэсавай сакратаркі канадскага Камандавання спецаперацый Эмбэр Біно, элітнае падраздзяленне мае на мэце спыніць любую магчымую агрэсію Расіі супраць Украіны, а ў выпадку такой агрэсіі, гарантаваць бяспечную эвакуацыю канадскіх дыпламатаў.

Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што па той бок лініі фронту на Данбасе разгорнутыя танкі і артылерыя. Расія сабрала на мяжы з Украінай да 100 тысяч жаўнераў, у тым ліку шматлікія бранятанкавыя і паветрана-дэсантныя часткі. Перамовы на лініі Захад-Масква, якія прайшлі на мінулым тыдні, пакуль вынікаў не далі.

iar/эж

Збігнеў Рау: Рызыка вайны сёння найбольшая за апошнія 30 гадоў

13.01.2022 11:34
Польшча прадставіла прыярытэты свайго старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Разведка: Расія рыхтуе правакацыі

14.01.2022 17:29
Расія рыхтуецца да правядзення спецаперацыі на Данбасе пад чужым сцягам, каб стварыць агоду для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.