Беларуская Служба

Журналістка "Новай газеты" намерана выехаць за мяжу з меркаванняў бяспекі

04.02.2022 15:12
Раней за мяжу выехалі некаторыя апазіцыйныя і грамадскія актывісты, незалежныя журналісты і блогеры.
Елена Мілашынафота: Новая газета

Журналістка расійскай «Новай газеты» Елена Мілашына намерана выехаць за мяжу з меркаванняў бяспекі. Мілашына заявіла, што баіцца пагроз з боку прадстаўнікоў чачэнскай адміністрацыі. На пачатку студзеня Расію пакінуў вядомы пісьменнік і журналіст Віктар Шэндэровіч. Ён сам казаў, што баіцца арышту. Раней за мяжу выехалі некаторыя апазіцыйныя і грамадскія актывісты, незалежныя журналісты і блогеры.

Елена Мілашына пісала пра парушэнні правоў чалавека ў Чачэніі. Нядаўна кіраўнік мясцовай адміністрацыі Рамзан Кадыраў назваў яе «тэрарысткай». Галоўны рэдактар «Новай газеты», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрый Муратаў параіў ёй пакінуць Расію на некаторы час. Znak.com падлічыў, што з-за розных рэпрэсій за апошнія месяцы Расію пакінулі каля 1,5 тысячы чалавек, у асноўным гэта актывісты, звязаныя з Аляксеем Навальным, і незалежныя журналісты.

нг