Беларуская Служба

Украіна вітае правядзенне саміту з удзелам Пуціна і Байдэна

21.02.2022 12:33
Дмытро Кулеба заявіў пра поўную каардынацыю дзеянняў і абвясціў аб кансультацыях з ЗША перад самітам.
Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба PAP/EPA/Mads Claus Rasmussen

Міністр замежных спраў Украіны падтрымаў спробу правесці саміт з удзелам прэзідэнтаў ЗША і Расіі па ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі. Дмытро Кулеба распавёў пра гэта ў Брусэлі, дзе сустрэўся з міністрамі замежных спраў 27 краін Еўразвязу. Уначы, як паведаміў кіраўнік украінскай дыпламатыі, ён размаўляў з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам:

-Ён праінфармаваў мяне аб ініцыятыве правесці саміт прэзідэнтаў Байдэна і Пуціна. Мы вітаем гэтую ініцыятыву. Мы лічым, што любыя намаганні, накіраваныя на дыпламатычнае рашэнне, таго вартыя. Дзяржсакратар Блінкен запэўніў мяне, што дагэтуль ніякія рашэнні ў дачыненні да Украіны не будуць прымацца за спіной Украіны.

Дмытро Кулеба падкрэсліў поўную каардынацыю дзеянняў і абвясціў аб кансультацыях з ЗША перад самітам. Нагадаем, на фоне нарошчвання Расіяй эскалацыі вакол Украіны, прэзідэнт Францыі Э. Макрон заявіў аб гатовасці Джо Байдэна сустрэцца з Уладзімірам Пуціным і абмеркаваць Украіну.

iar/эж

Палітолаг: Пануе спакой, бо за восем гадоў украінцы прызвычаіліся да вайны на сваёй тэрыторыі

16.02.2022 17:51
16 лютага ва Украіне быў абвешчаны Днём адзінства. 

Байдэн пагадзіўся на саміт з Пуціным па Украіне

21.02.2022 09:43
Прэзідэнт Францыі гаворыцца, што Макрон прапанаваў абодвум прэзідэнтам правесці саміт па «бяспекі і стратэгічнай стабільнасці ў Еўропе».