Беларуская Служба

Ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну загінула 71 дзіця і больш за 100 атрымалі раненні

10.03.2022 16:22
«Украіна плаціць самую высокую цану за расійскае ўварванне ва Украіну– жыцці сваіх дзяцей, будучыні нацыі».
Вайна ва Украіне PAP/EPA/MIKHAIL PALINCHAK

Ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў выніку ваенных дзеянняў да 11.00 у чацвер загінула 71 дзіця і больш за 100 атрымалі раненні, паведаміла амбудсмэн Украіны Людміла Дзянісава.

У горадзе Малін Жытомірскай вобласці падчас авіяналёту разбурана сем прыватных дамоў, пяць чалавек загінулі, у тым ліку трое дзяцей (пяцігадовая дзяўчынка і двое дзяцей 2021 года нараджэння) – Дзянісава пералічыла апошнія выпадкі дзіцячых смерцяў.

У Харкаўскай вобласці падчас пажару на рынку ў адной з вёсак загінуў 16-гадовы падлетак; падчас артылерыйскага абстрэлу вёскі Слабажанская каля горада Ізюм Харкаўскай вобласці ў сераду/чацвер увечары ў развалінах дома загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей.

У выніку нападу на горад Ірпень Кіеўскай вобласці цяжка пацярпела 10-гадовая дзяўчынка; яна знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане, дадала Дзянісава.

«Украіна плаціць самую высокую цану за расійскае ўварванне ва Украіну, за зверствы расійскіх войскаў і парушэнне ўсіх Жэнеўскіх канвенцый – жыцці сваіх дзяцей, будучыні нашай нацыі», – падкрэсліла ўкраінская амбудсмэн.

ав

Анкалагічна хворыя ўкраінцы змогуць працягнуць лячэнне ў Польшчы

10.03.2022 14:46
Нацыянальны фонд аховы здароўя запусціў бясплатную кругласутачную гарачую лінію для анкалагічна хворых украінцаў, якія спынілі лячэнне з-за вайны.