Беларуская Служба

Былы генсек НАТА Андэрс Фог Расмусэн: Пуцін не спыніцца на Украіне

14.03.2022 11:52
Андэрс Фог Расмусэн таксама адзначыў неабходнасць большага прыцягнення саюзнікаў да паставак зброі ва Украіну.
, , 14  2022 .
Абалонь, Кіеў, 14 сакавіка 2022 г. Крыніца: РБК Украіна

У інтэрв'ю Радыё Свабодная Еўропа, прысвечаным расійскаму ўварванню ва Украіну, былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн падкрэсліў, што разумее крытыку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на адрас альянсу, пры тым, што «мы ўсе павінны ўсведамляць рызыку супрацьстаяння паміж НАТА і Расіяй».

З іншага боку, Андэрс Фог Расмусэн адзначыў неабходнасць большага прыцягнення саюзнікаў да паставак зброі ва Украіну. «Мы павінны ўсведамляць, што гэта выбар: супрацьстаяць Пуціну цяпер або сутыкнуцца з ім пазней, таму што ён не спыніцца на Украіне».

Паводле былога генсека НАТА, з гадамі пуцін змяніў свае погляды, а пасля анексіі Крыма, накладзеныя на Расію «сціплыя санкцыі», у Крамлі зразумелі як «запрашэнне ісці далей».

polsatnews.pl/эж


У выніку абстрэлу пад Кіевам загінуў журналіст New York Times

13.03.2022 15:45
Пра гэта ў Фейсбуку паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной паліцыі Андрэй Нябітаў.