Беларуская Служба

Міжнародны суд у Гаазе прызнаў расійскі напад на Украіну незаконным

16.03.2022 20:07
Галоўны судовы орган ААН загадаў Расіі спыніць уварванне ва Украіну.
           , , 16  2022 .
Украінцы падчас вынясення прысуду па справе аб вайне ва Украіне ў Гаазе, Нідэрланды, 16 сакавіка 2022 г.PAP/EPA

Міжнародны суд у Гаазе загадаў Расіі спыніць уварванне ва Украіну. Суд прызнаў расійскі напад незаконным і адхіліў абвінавачванні Расіі ў генацыдзе на ўсходзе Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неўзабаве пасля абвяшчэння прысуду заявіў, што Украіна перамагла.
Рашэнне Міжнароднага суда з'яўляецца вынікам пазову супраць Расіі, які Украіна ўнесла ў суд 26 лютага.

Міжнародны суд зʼяўляецца галоўным судовым органам Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Ён быў створаны ў 1945 годзе для вырашэння спрэчак паміж дзяржавамі.

IAR/аз

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе сустрэўся з бежанцамі ў Медыцы

16.03.2022 19:12
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў расследаванне ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне.